Сёння на стэндзе НЦЭП у рамках выставы TІBО-2021 адбыўся воркшоп па тэме дыстанцыйнага падаўжэння сертыфікатаў электроннага лічбавага подпісу з выкарыстаннем сэрвісаў на адзіным партале электронных паслуг.
Для атрымання сертыфіката электроннага лічбавага подпісу неабходна асабіста звярнуцца ў адзін з 40 офісаў па аказанні паслуг. А падоўжыць дзеянне сертыфіката ЭЛП, тэрмін дзяння якога трэба працягнуць, можна анлайн. Для гэтага Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг распрацаваны сэрвісы на адзіным партале электронных паслуг portal.gov.bу. Аб перавагах іх выкарыстання распавёў Дзяніс Сакратароў, вядучы спецыяліст НЦЭП.
Вясной 2020 года падоўжыць сертыфікат электроннага лічбавага подпісу не пакідаючы офіс або дом атрымалі магчымасць фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Увосень таго ж года сэрвіс падаўжэння сертыфіката стаў даступны і юрыдычным асобам.
Нагадаем, сёння электронны лічбавы подпіс выкарыстоўваюць не толькі пры юрыдычна значнай дзелавой перапісцы, але і для абмену электроннымі накладнымі, у інтэрнэт-банкінгу або для напаўнення інфармацыяй дзяржаўных баз дадзеных. Самымі папулярнымі опцыямі застаюцца падача падатковай дэкларацыі і справаздач у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама атрыманне паслуг на portal.gov.by.