fbpx
Выдаць сертыфікат ЭЛП юрыдычнай асобы можна анлайн

Выдаць сертыфікат ЭЛП юрыдычнай асобы можна анлайн

З 5 кастрычніка НЦЭП прапануе кліентам новы анлайн-сэрвіс па дыстанцыйным атрыманні сертыфіката электроннага лічбавага подпісу для юрыдычных асоб. Для гэтага патрэбна скарыстацца паслугамі:

  • 6.0.01 “Дыстанцыйнае выданне сертыфіката юрыдычнай асобы з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката (Супрацоўнік)”;
  • 6.0.02 “Дыстанцыйнае выданне сертыфіката юрыдычнай асобы з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката (Кіраўнік)”.

Якая механіка дзеянняў?

Работнік, у якога тэрмін дзеяння сертыфіката ЭЛП хутка скончыцца, можа:

  • зайсці ў асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг, выкарыстоўваючы браўзэр Internet Explorer;
  • выбраць паслугу 6.0.01;
  • стварыць файл запыту ў адпаведнасці з інструкцыяй;
  • імпартаваць створаны файл запыту і пазначыць свае кантактныя дадзеныя.

Далей варта паведаміць аб гэтым кіраўніку сваёй арганізацыі аб неабходнасці пацвердзіць запыт на адзіным партале электронных паслуг. Для гэтага кіраўнік юрыдычнай асобы:

  • уваходзіць у асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг, выкарыстоўваючы браўзэр Internet Explorer;
  • выбірае паслугу 6.0.02;
  • выбірае запыты работнікаў, для якіх пацвярджае выданне сертыфіката;
  • аплачвае паслугу.

Як здзейсніць аплату?

Аплаціць можна толькі ў працэсе атрымання паслугі адным са спосабаў:

  • праз ASSIST, увёўшы рэквізіты банкаўскай карты;
  • праз АРІП, выкарыстоўваючы сфармаваны паслугай нумар заказу, па шляху: АРІП – Электронны ўрад – ААІС – Электронныя паслугі ААІС;
  • праз Кліент-банк. (Падпісант робіць перадаплату кошту паслуг (-і) на падставе сфармаванага рахунку-фактуры шляхам пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РСЦ. У аплатным даручэнні на пералік грашовых сродкаў неабходна абавязкова пазначыць нумар рахунку-фактуры.)

Як зразумець, што новы сертыфікат адкрытага ключа ЭЛП выдадзены і ім можна карыстацца?

Пасля пацверджання факту здзяйснення аплаты сістэма ў аўтаматычным рэжыме выдасць сертыфікаты абраным работнікам і захавае іх у сховішчы сертыфікатаў.

У асабістых кабінетах работнікаў адлюструюцца рэквізіты доступу да воблачнага сховішча. Таксама дадзеныя рэквізіты будуць накіраваныя па ўказаных работнікамі кантактных дадзеных (c дапамогай sms-паведамлення і на e-mail).