fbpx
Выкарыстанне інфраструктуры ААІС у фарміраванні праактыўных сэрвісаў

Выкарыстанне інфраструктуры ААІС у фарміраванні праактыўных сэрвісаў

Выкарыстанне інфраструктуры агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ў фарміраванні праактыўных сэрвісаў абмеркавалі сёння ў НЦЭП на аднайменным круглым стале, які адбыўся ў рамках “Дзён ТІВО ў НЦЭП”.

Агульнадзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма (ААІС) служыць для інтэграцыі галіновых інфармацыйных рэсурсаў і аказання на аснове звестак з іх электронных паслуг усім катэгорыям спажыўцоў.

Сення з ААІС арганізавана ўзаемадзеянне 26 інфармацыйных рэсурсаў, уладальнікамі якіх выступаюць 14 органаў дзяржаўнага кіравання – міністэрстваў і ведамстваў. У 2018 годзе з дапамогай ААІС былі аказаны 5 076 623 электронныя паслугі, што амаль удвая перавысіла аналагічны паказчык за 2017 год. У месяц аказваецца больш за 500 000 электронных паслуг.

Развіццю ААІС і выкарыстанню яе магчымасцяў для фарміравання электронных сэрвісаў у сферах, не уцягнутых раней у працэсы паўсюднай цыфравізацыі, і абмяркоўвалі ўдзельнікі круглага стала “Выкарыстанне інфраструктуры ААІС ў фарміраванні праактыўных сэрвісаў”.