З 1 ліпеня змяняецца фармат прадастаўлення папярэдняй інфармацыі ў мытныя органы

Да ўвагі спажыўцоў электронных паслуг ААІС:

  • 3.00.01. Прадстаўленне мытным органам ЭПІ (Электроннае папярэдняе інфармаванне);
  • 3.00.02.Прадстаўленне мытным органам ЭСД (Электронная статыстычная дэкларацыя).

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2019 г. прадстаўленне папярэдняй інфармацыі аб таварах, меркаваных да ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза рознымі відамі транспарту, будзе ажыццяўляцца па новых структурах і фарматах.

Пры атрыманні электроннай паслугі ААІС 3.00.01 на адзіным партале электронных паслуг ААІС з 1 ліпеня 2019 г. неабходна загружаць файл .xml новай структуры.

Звяртаем увагу, што ў сувязі з абнаўленнем праграмнага забеспячэння ААІС электронныя паслугі ААІС 3.00.01 і 3.00.02 будуць недаступныя да атрымання з 23:30 30.06.2019 да 05:00 01.07.2019.

Таксама на працягу 01.07.2019 магчымыя перабоі ў аказанні электронных паслуг ААІС 3.00.01 і 3.00.02. Прапануем спажыўцам загадзя ажыццявіць перадачу наяўных дакументаў і звестак. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.