fbpx
Зацверджаны змяненні і дапаўненні ў Парадак ІС УСД

Зацверджаны змяненні і дапаўненні ў Парадак ІС УСД

5 сакавіка зацверджаны змяненні і дапаўненні ў Парадак аказання электронных паслуг інфармацыйнай сістэмы «Універсальная сістэма доступу» (далей – ІС УСД).

ІС УСД прызначана для ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі фізічных (юрыдычных) асоб пры іх доступе да дзяржаўных і іншых прыкладных інфармацыйных сістэм. Сістэма дае ім магчымасць працаваць з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

Перш чым распрацоўшчык той ці іншай інфармацыйнай сістэмы падключыць яе да ІС УСД, сістэма павінна прайсці тэставанне для доступу да ІС УСД. Каб прыступіць да дадзенага этапу, карэктнасць узаемадзеяння інфармацыйнай сістэмы з ІС УСД можна апрабаваць дзякуючы новай паслузе «Карыстанне тэставым асяроддзем інфармацыйнай сістэмы «Універсальная сістэма доступу».

Кошт новай паслугі адлюстраваны ў прэйскуранце.

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.