fbpx
Запыт даных з АДзРНМ для ажыццяўлення АП 1.6 бясплатны

Запыт даных з АДзРНМ для ажыццяўлення АП 1.6 бясплатны

У верасні 2020 года ў праграмны комплекс «Адно акно» (далей – ПК «Адно акно») быў інтэграваны Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (далей – АДзРНМ).

Дадзеная навацыя дазволіла аператарам ПК «Адно акно» запытваць інфармацыю аб правах правах пэўнай фізічнай асобы на аб’екты нерухомай маёмасці. Гэтыя звесткі патрабуюцца для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 1.6 «Уключэнне ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў па месцы жыхарства (працы, службы) і жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў».

Звяртаем увагу грамадзян на тое, што пры ажыццяўленні АП 1.6 праз ПК «Адно акно» аператар ПК «Адно акно» ажыццяўляе запыт інфармацыі з АДзРНМ у электронным выглядзе на бязвыплатнай аснове.

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.