fbpx
Новая адмінпрацэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

Новая адмінпрацэдура ў праграмным комплексе «Адно акно»

24 сакавіка ў праграмны комплекс «Адно акно» дададзена новая адміністрацыйная працэдура (далей – АП):

10.21 “Прыняцце рашэння аб поўным або частковым вызваленні (аб адмове ў вызваленні) працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, ад аплаты паслуг, якiя вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, у сувязі са знаходжаннем такіх грамадзян у цяжкай жыццёвай сітуацыі”.

АП бясплатная, ажыццяўляецца пастаянна дзеючай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Для гэтага грамадзянін можа звярнуцца ў службу «адно акно» і прадаставіць наступныя дакументы:

  • заяву;
  • пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу заяўніка;
  • дакументы, якія пацвярджаюць ступень сваяцтва (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб нараджэнні), – для членаў сям’і;
  • дакументы і (або) звесткі, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – пры іх наяўнасці.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення АП – 15 дзён.

Цікава, што з дапамогай праграмнага комплексу «Адно акно» ажыццяўляецца 208 адміністрацыйных працэдур.