fbpx
НЦЭП падтрымаў медыкаў

НЦЭП падтрымаў медыкаў

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг аказаў спонсарскую дапамогу ўстанове аховы здароўя «4-я гарадская клінічная бальніца імя М.Я.Саўчанкі» (г. Мінск). 30 тысяч беларускіх рублёў ужо адпраўленыя на разліковы рахунак бальніцы. На спонсарскую дапамогу будуць набытыя камплектуючыя да сістэмы падачы лячэбных газаў (кіслароду).

– Падтрымка медыцынскіх устаноў, якія дапамагаюць ачуняць хворым з COVID-19, – гэта не проста добры тон. Гэта – нармальная рэакцыя на сітуацыю, якая склалася, канчатковай мэтай якой з’яўляецца дапамога тым, хто ў ёй мае патрэбу, – лічыць дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Раман Градусаў. – Падчас пандэміі медыкі нашай дзяржавы апынуліся на пярэднім краі абароны ў барацьбе з коронавіруснай інфекцыяй. Іх праца, найвышэйшая кваліфікацыя і беззапаветнае жаданне дапамагчы сваім пацыентам захапляюць. Таму спонсарская дапамога, якую мы сёння аказваем 4-ай гарадской клінічнай бальніцы імя Мікалая Яўсеевіча Саўчанкі, – гэта ўчынак неабыякавых людзей. Гэта наша маленькая лепта у марафоне дабрачыннасці, у які ўключыліся вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі краіны.

Нагадаем, што многія беларускія бальніцы аператыўна перабудавалі сваю працу для прыёму пацыентаў з COVID-19. Не выключэнне і 4-я гарадская клінічная бальніца імя М.Я.Саўчанкі, аддзялення якой працуюць з пацыентамі з коронавіруснай інфекцыяй.