fbpx
Сэрвіс электронных плацяжоў Assist на адзіным партале электронных паслуг

Сэрвіс электронных плацяжоў Assist на адзіным партале электронных паслуг

Аплаціць паслугі онлайн на адзіным партале электронных паслуг стала яшчэ прасцей. Акрамя выкарыстання сэрвісаў АІС «Разлік» і «МТС Грошы» карыстальнікам даступны сэрвіс электронных плацяжоў Assist, які дазваляе здзяйсняць фінансавыя аперацыі картамі плацежных сістэм Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БелКарт, эмітаванымі любым банкам свету.

Як выкарыстоўваць сэрвіс электронных плацяжоў Assist:

  1. Пры атрыманні паслугі ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг сярод прапанаваных спосабаў аплаты выбраць «Assist».
  2. Адбудзецца перанакіраванне на аўтарызацыйную старонку сістэмы электронных плацяжоў Assist Belarus, дзе спатрэбіцца ўвесці прозвішча, імя карыстальніка, адрас электроннай пошты, а таксама параметры банкаўскай карты (нумар карты, дату заканчэння дзеяння карты, імя трымальніка карты, а таксама нумар CVC2 альбо CVV2).
  3. Пасля здзяйснення перадаплаты ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг неабходна перайсці ва ўкладку «Бягучыя заказы паслуг», націснуць кнопку «Атрымаць паслугу».

Аперацыя аплаты банкаўскай картай онлайн цалкам канфідэнцыйная і надзейная. Доступ да персанальных дадзеных карыстальніка і рэквізітах яго банкаўскай карты ажыццяўляецца па пратаколе перадачы дадзеных TLS, прымяняецца тэхналогія інтэрнэт-плацяжоў 3D-Secure, абавязковая для міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard.