fbpx
З Днём Незалежнасці

З Днём Незалежнасці

Дарагія суайчыннікі!

Калектыў Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня ў гісторыі нашага народа мае важнае значэнне. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск – сталіца Беларусі – быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта гэтую дату па волі беларусаў прынята лічыць Днём Незалежнасці.

3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, свята пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый. І толькі ў нашых сілах зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, чым можа ганарыцца Беларусь.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць краіны.

Са святам!