fbpx
Дыялог паміж краінамі сыходзіць у анлайн

Дыялог паміж краінамі сыходзіць у анлайн

Лічба сцірае межы паміж рознымі дзяржавамі. Абмен электроннымі дакументамі таму пацверджанне. Вялікая праца ў гэтым кірунку разгорнута сярод краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза, а менавіта ў рэалізацыі агульных працэсаў.

Сёння ў нашай краіне ў нацыянальным сегменце сканструявана і гатова да рэалізацыі больш за 30 агульных працэсаў. Адзін з іх, працэс па маркіроўцы вырабаў з футра, працуе з 2018 года.

Ствараецца і нацыянальная сістэма нагляду за таварамі і маркіроўкі тавараў. Дзякуючы гэтаму механізму можна прасачыць жыццёвы цыкл тавару – ад вытворцы да канчатковага спажыўца. Пра гэта больш падрабязна распавёў першы намеснік дырэктара НЦЭП Сяргей Руднеў ў праграме «Наша раніца» на тэлеканале «АНТ».