fbpx
Банкам цікавая работа з біяметрычнымі дакументамі

Банкам цікавая работа з біяметрычнымі дакументамі

6 кастрычніка ў Мінску прайшоў семінар «Укараненне і выкарыстанне ID-карт у банкаўскай інфраструктуры». Удзел у мерапрыемстве ў якасці спікераў прынялі першы намеснік дырэктара НЦЭП Сяргей Руднеў і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях НЦЭП Наталля Кочына.

Сёння банкі актыўна развіваюць паслугі, якія прадастаўляюцца кліентам дыстанцыйна, і выказваюць зацікаўленасць у выкарыстанні рашэнняў, звязаных з укараненнем ідэнтыфікацыйных карт і стварэннем Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы.

Менавіта таму пра БІСРС і ішла размова на семінары. Пытанням выдачы біяметрычных дакументаў (ID-карты і біяметрычных пашпартоў) прысвяцілі большую частку семінара. Удзельнікаў цікавіла тэхналогія работы з электронным лічбавым подпісам, які прысутнічае на ID-карце, патрабаванні да інфраструктуры, працоўных месцаў, а таксама інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў у рамках БІСРС.