З 5 кастрычніка НЦЭП прапануе кліентам новы анлайн-сэрвіс па дыстанцыйным атрыманні сертыфіката электроннага лічбавага подпісу для юрыдычных асоб. Для гэтага патрэбна скарыстацца паслугамі:
- 6.0.01 “Дыстанцыйнае выданне сертыфіката юрыдычнай асобы з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката (Супрацоўнік)”;
- 6.0.02 “Дыстанцыйнае выданне сертыфіката юрыдычнай асобы з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката (Кіраўнік)”.
Якая механіка дзеянняў?
Работнік, у якога тэрмін дзеяння сертыфіката ЭЛП хутка скончыцца, можа:
- зайсці ў асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг, выкарыстоўваючы браўзэр Internet Explorer;
- выбраць паслугу 6.0.01;
- стварыць файл запыту ў адпаведнасці з інструкцыяй;
- імпартаваць створаны файл запыту і пазначыць свае кантактныя дадзеныя.
Далей варта паведаміць аб гэтым кіраўніку сваёй арганізацыі аб неабходнасці пацвердзіць запыт на адзіным партале электронных паслуг. Для гэтага кіраўнік юрыдычнай асобы:
- уваходзіць у асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг, выкарыстоўваючы браўзэр Internet Explorer;
- выбірае паслугу 6.0.02;
- выбірае запыты работнікаў, для якіх пацвярджае выданне сертыфіката;
- аплачвае паслугу.
Як здзейсніць аплату?
Аплаціць можна толькі ў працэсе атрымання паслугі адным са спосабаў:
- праз ASSIST, увёўшы рэквізіты банкаўскай карты;
- праз АРІП, выкарыстоўваючы сфармаваны паслугай нумар заказу, па шляху: АРІП – Электронны ўрад – ААІС – Электронныя паслугі ААІС;
- праз Кліент-банк. (Падпісант робіць перадаплату кошту паслуг (-і) на падставе сфармаванага рахунку-фактуры шляхам пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РСЦ. У аплатным даручэнні на пералік грашовых сродкаў неабходна абавязкова пазначыць нумар рахунку-фактуры.)
Як зразумець, што новы сертыфікат адкрытага ключа ЭЛП выдадзены і ім можна карыстацца?
Пасля пацверджання факту здзяйснення аплаты сістэма ў аўтаматычным рэжыме выдасць сертыфікаты абраным работнікам і захавае іх у сховішчы сертыфікатаў.
У асабістых кабінетах работнікаў адлюструюцца рэквізіты доступу да воблачнага сховішча. Таксама дадзеныя рэквізіты будуць накіраваныя па ўказаных работнікамі кантактных дадзеных (c дапамогай sms-паведамлення і на e-mail).