fbpx
На АПЭП абноўленыя 5 і рэалізаваны 5 новых паслуг Мінюста

На АПЭП абноўленыя 5 і рэалізаваны 5 новых паслуг Мінюста

З 18 студзеня на адзіным партале электронных паслуг (далей – АПЭП) даступныя 5 мадэрнізаваных электронных паслуг Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Абноўленыя вэб-сэрвісы пабудаваны з улікам патрабаванняў архітэктурнага стылю REST, а таксама ажыццёўлены пераход на тэхналогію ўзаемадзеяння з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай з дапамогай ядра кіравання API ААІС. Такім чынам, змяніліся вэб-сэрвісы наступных электронных паслуг ААІС на аснове інфармацыі з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў» Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

3.01.01 «Звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках па найменні»;

3.01.02 «Звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках па рэгiстрацыйным нумары»;

3.01.04 «Кароткія звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках па рэгiстрацыйным нумары»;

3.01.05 «Звесткі аб адасобленых падраздзяленнях юрыдычнай асобы (філіялах, прадстаўніцтвах) на пэўную дату»;

3.01.06 «Звесткі аб юрыдычнай асобе, індывідуальным прадпрымальніку за перыяд часу па рэгiстрацыйным нумары».

Таксама 18 студзеня на АПЭП у прамысловую эксплуатацыю ўведзены 5 новых электронных паслуг на аснове інфармацыі з дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў». Гаворка ідзе пра наступныя электронныя паслугі ААІС:

3.01.07 «Спіс суб’ектаў гаспадарання, у якіх фізічная асоба значыцца кіраўніком / ліквідатарам (без гісторыі)»;

3.01.08 «Атрыманне выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у выглядзе файла ў фармаце RTF»;

3.01.09 «Атрыманне звестак аб дзяржоргане (дзяржаўнай юрыдычнай асобе, палажэнне аб якой зацверджана актам заканадаўства)»;

3.01.10 «Атрыманне спісу юрыдычных асоб, у якіх фізічная асоба значыцца ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) з гісторыяй»;

3.01.11 «Атрыманне спісу юрыдычных асоб, у якіх юрыдычная асоба значыцца ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) з гісторыяй».

Катэгорыі атрымальнікаў

Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя (падсправаздачныя) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або падпарадкаваныя Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, натарыусы, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кiравання, iншыя дзяржаўныя органы і органы дзяржаўнага кіравання.

Як атрымаць паслугі?

Паслугi аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма» са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем дзеючага асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу).

Атрыманне паслуг па тэхналогіі «сістэма-сістэма» значыць атрыманне электронных паслуг ААІС у аўтаматычным рэжыме. Такі фармат зручны для арганізацый, на чыім баку знаходзяцца ўласныя інфармацыйныя сістэмы, якія дазваляюць прымаць і апрацоўваць дадзеныя з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, інтэграваных з ААІС.

Для атрымання паслуг неабходна арганізаваць абароненае злучэнне з ААІС:

  • мець ці арганізаваць VPN-канал сувязі з НЦЭП з выкарыстаннем праграмнага сродку канальнага шыфравання, які прадастаўляецца НЦЭУ;
  • накіраваць у НЦЭП электронную заяўку на паслугу ААІС.

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, што аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг ААІС па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС, зацверджаных Аператарам ААІС і размешчаных на сайце Аператара ААІС і на адзіным партале электронных паслуг .

Тэрміны аказання

У рэжыме рэальнага часу «запыт-адказ».

Кошт

Платна згодна Прэйскуранта тарыфаў на электронныя паслугі ААІС. На бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кодэксы Рэспублікі Беларусь).

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.