fbpx
У ПК «Адно акно» інтэграваная АІС «Разлік-ЖКГ»

У ПК «Адно акно» інтэграваная АІС «Разлік-ЖКГ»

У лютым завершаны мерапрыемствы, якія тычыцца інтэграцыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік-ЖКГ» (далей – АІС «Разлік-ЖКГ») з праграмным комплексам «Адно акно» (далей – ПК «Адно акно»).

З 1 сакавіка карыстальнікі ПК «Адно акно» маюць магчымасць атрымліваць інфармацыю з АІС «Разлік-ЖКГ» у аўтаматычным рэжыме пры ажыццяўленні шэрагу адміністрацыйных працэдур. У прыватнасці, гаворка ідзе аб атрыманні:

копіі асабовага рахунку (для АП 2.33.1, 9.3.2, 9.4);

даведкі аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям’і(для АП 1.1.5, 1.1.18);

даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і (для АП 2.33.1, 9.3.2,  9.4).

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.