Узаемадзеянне з мытнымі органамі даступна для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь

Паслуга па прадстаўленні ў мытныя органы электроннай папярэдняй інфармацыі (ЭПІ) на адзіным партале электронных паслуг даступная для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

Паслуга аўтаматызуе працэс перадачы ЭПІ, сфармаваных у інфармацыйных сістэмах зацікаўленых асоб, у інфармацыйную сістэму мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

Паслуга аказваецца на падставе публічнага дагавора, для атрымання паслугі нерэзідэнту неабходна запоўніць заяўку і выконваць указанні інструкцыі, што накіроўваецца на электронную пошту пры паспяховай рэгістрацыі.

Функцыянал паслугі дазваляе не толькі перадаваць ЭПІ, але і праглядаць спіс перададзеных дакументаў, а таксама інфармацыйныя паведамленні па кожным перададзеным электронным мытным дакуменце.

Паслугі аказваюцца па папярэдняй аплаце з выкарыстаннем аплатнай сістэмы «Assist» за кожны пераданы электронны мытны дакумент.

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.