НЦЭП на VIII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

З 29 чэрвеня па 1 ліпеня на дзелавых пляцоўках у Мінску і Маскве праходзіць VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яго тэма сучасная i актуальная: «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху цыфравізацыі».

У якасці спікера ў мерапрыемстве паўдзельнічаў першы намеснік дырэктара НЦЭП Сяргей Руднеў. Ён выступіў у рамках тэматычнай секцыі «Роля цыфравізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы” з дакладам на тэму аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Міжведамаснае ўзаемадзеянне» і новых трэндаў у пабудове электроннага ўрада.


Падчас пасяджэння секцыі (яе запіс даступны ў Інтэрнэце) абмяркоўваліся таксама пытанні навукова-тэхналагічнай кааперацыі на прасторах Саюзнай дзяржавы, развіцця электроннага ўзаемадзеяння і смарт-індустрыі, лічбавых рашэнняў для бізнесу і дзяржавы.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўжо даўно набыў славу эфектыўнай платформы для развіцця партнёрскіх і сяброўскіх адносін паміж дзяржавамі. Партфель ўзаемавыгадных прапаноў на гэты форум вялікі: кантрактаў і пагадненняў плануецца падпісаць на суму больш за 800 мільёнаў долараў.

Фота БЕЛТА

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.