fbpx
Новыя электронныя паслугі ААІС па рэгістрацыі грамадзян

Новыя электронныя паслугі ААІС па рэгістрацыі грамадзян

У тэставым рэжыме ўведзены ў дзеянне 3 новыя электронныя паслугі ААІС на падставе звестак аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Улік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па месцы жыхарства і месцы знаходжання»:

3.50.03/1 Прадастаўленне звестак аб месцы жыхарства і месцы знаходжання грамадзяніна;

3.50.03/2 Прадастаўленне органам рэгістрацыі звестак у АІС «Рэгістрацыйны ўлік» аб рэгістрацыі грамадзяніна;

3.50.03/3 Запыт ў АІС «Рэгістрацыйны ўлік» на атрыманне дадзеных аб убыцці грамадзяніна.

Спажыўцамі паслуг з’яўляюцца дзяржаўнае прадпрыемства «ЦІТ Белстата», сельскія (пасялковыя) выканаўчыя камітэты, дзяржаўныя органы (арганiзацыi), у якіх прадугледжана ваенная служба, органы апекі і папячыцельства.

Паслуга 3.50.03/1 даступная для спажыўцоў толькі па тэхналогіі «сістэма-сістэма», паслугі 3.50.03/2 і 3.50.03/3 аказваюцца як у аўтаматычным рэжыме, так і з дапамогай адзінага партала электронных паслуг з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу . Падрабязнае апісанне, алгарытмы атрымання паслуг прыведзены на https://portal.gov.by.

Паслугі прадастаўляюцца на платнай аснове, за выключэннем выпадкаў наяўнасці ў спажыўца заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), якія прадстаўляюць спажыўцу права на атрыманне паслуг на бязвыплатнай аснове.

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.