Новыя электронныя паслугі ААІС з «Рэгістра насельніцтва»

На адзіным партале электронных паслуг у тэставым рэжыме даступныя паслугі па прадастаўленні дадзеных аб сямейным становішчы і дзецях на падставе звестак з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва»:

3.40.01/1 Прадастаўленне персанальных дадзеных з ДзІС «Рэгістр насельніцтва» пры ўмове атрымання згоды фiзiчнай асобы;

3.40.01/2 Прадастаўленне персанальных дадзеных з ДзІС «Рэгістр насельніцтва» без атрымання згоды фізічнай асобы.

Паслугі дазваляюць атрымаць дадзеныя, якія адсутнічаюць на ID-карце, аб сямейным становішчы і дзецях. Да ўступлення ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах» (да 01.09.2021 г.) паслугі даступныя да атрымання ў асабістым кабінеце з выкарыстаннем ключа электроннага лічбавага подпісу ў тэставым рэжыме без неабходнасці афармлення заяўкі на атрыманне паслуг.

Паслуга 3.40.01/1 прадастаўляецца пры ўмове атрымання згоды фізічнай асобы. Згода падпісваецца электронным лічбавым подпісам фізічнай асобы з выкарыстаннем асабістага ключа на ID-карце.

Паслуга 3.40.01/2 даступная без атрымання згоды фiзiчнай асобы пры наяўнасці заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь (законы, указы, дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), якімі спажыўцу прадастаўлена права на атрыманне персанальных дадзеных без згоды фізічнай асобы.

Для атрымання паслуг неабходныя счытвальнік ID-карт, тэставая ID-карта і ўсталяванае праграмнае забеспячэнне (кліенцкая праграма), якое размешчана на сайце НЦЭП па адрасе: https://nces.by/bisrs/esiful/. Падрабязныя алгарытмы атрымання паслуг прыведзены ў апісанні паслуг на https://portal.gov.by.

Паслугі прадастаўляюцца дзяржаўным органам і арганізацыям незалежна ад формы ўласнасці, судам, адвакатам, натарыусам, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам бязвыплатна.

Падпісвайцеся на нас у Telegram, Instagram і Facebook.