Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» запрашае жыхароў гарадоў Рэспублікі Беларусь і бліжэйшых населеных пунктаў атрымаць у маі сродкі электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) па папярэднім запісе.
Паслугі:
- выданне;
- падаўжэнне;
- абнаўленне сертыфіката ЭЛП.
Калі і дзе можна атрымаць сродкі ЭЛП:
- 5 мая – Стоўбцы, вул. Танкістаў, 36, 1 паверх, актавая зала (будынак інспекцыі МПЗ па Стаўбцоўскім раёне);
- 12 мая – Жодзіна, зав. Аўтазаводскі,5 (будынак інспекцыі МПЗ па Жодзінскім раёне);
- 12 мая – Смалявічы, вул. Савецкая , 134 (будынак інспекцыі МПЗ па Смалявіцкім раёне);
- 19 мая – Барысаў, вул. Карла Маркса, 7 (будынак інспекцыі МПЗ па Барысаўскім раёне).
Паспейце запісацца:
- Тэлефон: (17) 311 30 00 (доб. 719);
- Email: record_rc@nces.by.
Тэлефанаваць можна:
Пн–Чт: 9:00–18:00;
Пт: 9:00–16:45.
Перапынак 13:00–13:45
У лісце пазначце:
- Горад, у якім Вы жадаеце атрымаць сродкі ЭЛП;
- ФІІ;
- УНП;
- Нумар працоўнага тэлефона;
- Email.
📑 УВАГА! ДЛЯ АТРЫМАННЯ ПАСЛУГІ НЕАБХОДНА:
- сабраць поўны пакет дакументаў;
- мець пры сабе носьбіт ключавой інфармацыі (НКІ) пры атрыманні паслугі без выдачы НКІ;
- наяўнасць арыгінала дакумента які сведчыць асобу абавязкова;
- для арганізацый, якія фінансуюцца праз органы дзяржаўнага казначэйства, наяўнасць арыгінала дагавора абавязковая.













