fbpx

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг з 1 красавіка па 31 жніўня 2026 года прадастаўляе спецыяльную прапанову для дзяржаўных устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

У названы перыяд установы адукацыі могуць падключыцца да сістэмы электроннага дакументазвароту «SMBusiness» канфігурацыі «Талака» (адно аўтаматызаванае працоўнае месца) без спагнання платы за падключэнне.

Гэта дасць магчымасць перайсці на сучасны і зручны фармат работы з дакументамі, скараціць час на дакументаабарот і аптымізаваць унутраныя працэсы.

Азнаёміцца з парадкам аказання паслуг электроннага дакументазвароту, а таксама тарыфамі на аказанне паслуг і накіраваць заяўку можна па спасылцы.

Будзем рады бачыць Вас у ліку нашых пастаянных кліентаў!