З 23 красавіка НЦЭП прапаноўвае кліентам новы online-сэрвіс па дыстанцыйным атрыманні сертыфіката электроннага лічбавага подпісу.
Паслуга 6.0.00 "Дыстанцыйнае выданне сертыфіката індывідуальнага прадпрымальніка (фізічнай асобы) з выкарыстаннем дзеючага сертыфіката" даступная на адзіным партале электронных паслуг для фізічных асоб і ІП, якія маюць дзеючы сертыфікат ЭЛП (да прыкладу, тэрмін дзеяння сертыфіката мінае або кліент хоча атрымаць дадатковыя сертыфікаты ЭЛП).
Для атрымання паслугі кліенту неабходна сфармаваць запыт на новы сертыфікат на падставе прапанаванай інструкцыі. Дадзеныя для запыту будуць атрыманы аўтаматычна з дзеючага сертыфіката. Застанецца толькі пазначыць тэрмін дзеяння новага сертыфіката (для ІП - на 1 або 2 гады, для фізічных асоб - яшчэ і на 3 гады).
Аплаціць паслугу па дыстанцыйным выданні сертыфіката ЭЛП можна праз АРІП, выкарыстоўваючы наступны шлях у дрэве каталогаў паслуг: АРІП - Электронны ўрад - ААІС - Электронныя паслугі ААІС.
Пасля паспяховай праверкі і аплаты сертыфікат будзе выдадзены аўтаматычна, а кліент атрымае на адрас электроннай пошты і ў sms-паведамленні інструкцыі аб тым, як выкарыстоўваць новы сертыфікат.