Дата 17 верасня 1939 года - сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме.
Гэтае свята стала сапраўдным сімвалам патрыятызму і павагі да гераічнай гісторыі нашай краіны! Восемдзесят пяць гадоў таму менавіта адзінства і згуртаванасць дапамаглі нашаму народу аднавіць цэласнасць беларускай дзяржавы.
Міралюбівая палітыка нашай дзяржавы грунтуецца на непарушных прынцыпах: краіна павінна быць эканамічна магутнай, сацыяльна згуртаванай, палітычна адзінай, культурна багатай. Для гэтага нам неабходна берагчы нацыянальную згоду, захоўваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім мірнага неба над галавой, здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі!