У апошні час пачасціліся выпадкі ашуканскіх званкоў ад імя Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Званкі паступаюць у асноўным праз прыкладанне Viber. Ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі кампаніі і спрабуюць выбавіць у грамадзян асабістыя дадзеныя.
Звяртаем увагу, што супрацоўнікі НЦЭП не здзяйсняюць тэлефонныя званкі з невядомых нумароў і/ці з іншых прыкладанняў.
Кантакты Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг:
Телефон: +375 17 311 30 00
Моб. (А1): +375 29 311 33 00
Моб. (МТС): +375 29 737 30 00
Будзьце пільныя і абараняйце свае дадзеныя!