fbpx

Змена токенаў доступу да паслуг ААІС

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» праводзіць планавую паэтапную змену токенаў доступу да паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

Інфармаванне спажыўцоў аб неабходнасці змены токена ажыццяўляецца афіцыйным лістом у адрас спажыўца з указаннем тэрміну блакавання старога токена.

Для прадухілення недаступнасці паслуг ААІС спажыўцам неабходна звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі НЦЭП (https://support.nces.by/) для атрымання новага токена. Запыт у сістэме тэхнічнай падтрымкі павінен быць зарэгістраваны ад узгодненага прадстаўніка спажыўца.

Увага! Замена токена неабходная толькі спажыўцам, якія атрымалі ліст ад рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг».

Замена токена ажыццяўляецца ў сістэме, якая выкарыстоўваецца спажыўцом для атрымання паслуг ААІС, што аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

Пытанні, якім чынам і дзе ў сістэме ажыццяўляецца замена токена, неабходна адрасаваць сістэмным адміністратарам спажыўца. Кансультацыю па гэтых пытаннях Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» не аказвае.