fbpx

Новая электронная паслуга Мінпрацы і сацабароны даступная на АПЭП

З 1 жніўня 2025 года на Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступная да заказу новая электронная паслуга Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

3.25.14 «Прадастаўленне звестак, неабходных для выканання мэт і задач у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі».

Электронная паслуга аказваецца на аснове інфармацыі Дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб у сістэме індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання».

Спажыўцамі электроннай паслугі 3.25.14 з'яўляюцца аблвыканкамы (Мінскі гарвыканкам), выканкамы базавага ўзроўню. Паслуга прадастаўляецца пасля строгай аўтэнтыфікацыі і ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».