
З 15 па 16 красавіка 2026 года ў Гомелі ў рамках мерапрыемства «Лічбавы тыдзень у Гомелі» прайшоў III Рэспубліканская алімпіяда па інфармацыйных тэхналогіях сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «IT‑Challenge‑2026».
Арганізатарамі алімпіяды выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам і Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтве прынялі ўдзел 14 каманд з 13 вядучых ВНУ краіны, уключаючы БДУ, БНТУ, БДУІР, Акадэмію МУС і іншыя.
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг аказала садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні алімпіяды, выступіўшы ў якасці партнёра мерапрыемства. Па выніках работы Старшыня арганізацыйнага камітэта, першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Г.Бахановіч аб'явіў падзяку НЦЭП за падтрымку ініцыятывы і ўклад у развіццё кадравага патэнцыялу краіны ў сферы інфармацыйных тэхналогій, кібербяспекі і штучнага інтэлекту.













