10 лістапада 2026 года адбыўся форум «Кібербяспека 2027», які аб'яднаў вядучых экспертаў, прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных структур.
У мерапрыемстве прыняў удзел прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг — Ягор Воранаў, начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій НЦЭП.
У рамках дзелавой праграмы форуму Ягор Воранаў прадставіў новы сэрвіс «Лічбавыя дакументы», накіраваны на развіццё сучасных лічбавых магчымасцей для грамадзян.
Праект прадугледжвае выкарыстанне лічбавых выяў дакументаў, якія можна будзе прад'яўляць з дапамогай QR-кода. Пры гэтым QR-код не змяшчае персанальных даных: абмен неабходнай інфармацыяй ажыццяўляецца непасрэдна паміж інфармацыйнымі сістэмамі.
Прадстаўленне новага сэрвісу стала магчымасцю пазнаёміць удзельнікаў форуму з перспектыўнымі рашэннямі НЦЭУ, накіраванымі на спрашчэнне ўзаемадзеяння грамадзян з арганізацыямі і далейшае развіццё лічбавых паслуг у Беларусі.
Больш падрабязна аб форуме «Кібербяспека 2027»: https://fkb.it-event.by/













