Нацыянальны центр электронных паслуг запусціў новую паслугу – «Рэзервовае капіраванне на базе Veeam Backup & Replication». Дадзенае рашэнне – гэта лёгкі і бяспечны спосаб рэзервовага капіравання.
НЦЭП з'яўляецца партнёрам кампаніі Veeam (аднаго з лідэраў у галіне стварэння бэкапаў) па праграме Veeam Cloud & Service Provider (VCSP). Скарыстаўшыся новай паслугай, кліент зможа забяспечыць хуткае, гібкае, а галоўнае надзейнае рэзервовае капіраванне, аднаўленне і рэплікацыю ўсіх праграм і дадзеных.
Паслуга «Рэзервовае капіраванне на базе Veeam Backup & Replication» уключае:
- вылучэнне тэнанта ў асяроддзі праграмнага комплексу Veeam BackUp & Replication;
- вылучэнне асобнай дыскавай прасторы для захоўвання рэзервовых копій VM;
- прадастаўленне доступу да партала самаабслугоўвання Veeam Backup Enterprise Manager для кіравання працэсам рэзервовага капіравання віртуальных машын;
- бесперабойную работу праграмнага комплексу Veeam BackUp & Replication і доступ да яго ў кругласутачным рэжыме.
Кошт паслугі залежыць ад колькасці VM, якія маюць патрэбу ў рэзерваванні дадзеных, а таксама ад аб'ёму дыскавай прасторы для захоўвання рэзервовых копій.
З тарыфамі на паслугу можна пазнаёміцца тут.