
Паважаныя калегі, партнёры, дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі!
9 траўня – адзін з самых галоўных дзён у гісторыі не толькі нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва. Вялікай Перамогай завяршылася вайна, якая, па сутнасці, была вайной дабра з абсалютным сусветным злом – фашызмам.
Вялікая Айчынная вайна пакінула незгладжальны след у жыцці мільёнаў людзей. Гэта самае светлае свята і адначасова журботны дзень, калі мы ўсе адчуваем найвялікшы гонар за подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў на фронце і ў тыле.
Мы беражліва захоўваем нашу гістарычную памяць, кожную макулінку праўды пра вайну і памятаем, якую велізарную цану прыйшлося заплаціць за Вялікую Перамогу.
У гэты святочны дзень жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту.
Са святам вас!
З Днём Перамогі!













