fbpx
Цыфравізацыі бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы

Цыфравізацыі бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы

16-17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Тэма кангрэса-2019: “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”. Сярод тэм для абмеркавання – сацыяльныя сеткі і бібліятэкі, тэхналогіі воблачных вылічэнняў у дзейнасці бібліятэк, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы бібліятэк, электронныя бібліятэкі і online-рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, інтэрнэт-маркетынг у дзейнасці бібліятэк і інш.

У мерапрыемствах кангрэса прымаюць удзел супрацоўнікі НЦЭП – сёння ў секцыі “Электронныя бібліятэкі і рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы” тэму комплекснай абароны ад сучасных кіберпагроз падыме Андрэй Бусько, інжынер аддзела арганізацыі і распаўсюджвання паслуг.

У рамках кангрэса праходзіць таксама выстава “Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі”.