З 1 студзеня 2026 года на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» спажыўцам даступны новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь:
- 200.13.1 «Рэгістрацыя па месцы жыхарства грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь»;
- 200.13.2 «Рэгістрацыя па месцы знаходжання грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь».
Адміністрацыйныя працэдуры даступны для заказу фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь) са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).
Адміністрацыйныя працэдуры ажыццяўляюцца органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь бясплатна для непаўналетніх, састарэлых грамадзян і інвалідаў, якія пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання, 0,5 базавай велічыні – для іншых асоб.













