fbpx

Электронная паслуга 3.29.01 даступна на «Е-Паслуга»

З 2 снежня 2024 г. на папярэдняй версіі адзінага партала электронных паслуг https://portal.gov.by спынены доступ да электроннай паслугі Міністэрства ўнутраных спраў 3.29.01 «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».

Сэрвіс даступны да заказу выключна на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» https://e-pasluga.by.