fbpx
Мірскія хронікі

Мірскія хронікі

Напярэдадні Дня Маці ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦЭП нашым дзяўчатам быў паднесены цудоўны падарунак у выглядзе экскурсіі ў Мір.

Мір – гэта невялікі пасёлак Гарадзенскай вобласці, вядомы сваім замкавым комплексам - адным з аб'ектаў культурнай спадчыны UNESCO на тэрыторыі Беларусі. Мірскі замак, пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя, перажыў цэлы шэраг гістарычных эпох, насычаных палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі і з'яўляецца не толькі выдатным прыкладам замкавага дойлідства Беларусі XVI-XX стст., але і знакавым сімвалам нацыянальнай спадчыны незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія "Мірскія хронікі" дазволіла не толькі ўзбагаціцца духоўна і інтэлектуальна, закрыць прабелы па гісторыі Беларусі, але і акунуцца ў цудоўны княскі побыт, у думках прымерыўшы на сябе вобразы мірскіх прыгажунь, напоўніцца ​​восеньскай палітрай замкавага парку і сажалкі, адпачыць і выдатна правесці час з калегамі.