fbpx
Міжнародны дзень «Дзяўчаты ў ІКТ»

Міжнародны дзень «Дзяўчаты ў ІКТ»

Штогод у чацвёрты чацвер красавіка святкуюць міжнародны дзень «Дзяўчаты ў ІКТ». У гэтым годзе гэты дзень выпаў на 25 красавіка.

Ініцыятыва правядзення свята, падтрыманая ўсімі дзяржавамі-членамі Міжнароднага саюза электрасувязі, накіравана на стварэнне глабальнага асяроддзя, якое пашырае правы і магчымасці дзяўчат і маладых жанчын і стымулюе іх да выбару прафесіі ў галіне ІКТ.

У гэтым годзе больш за 357 тыс. дяўчат і маладых жанчын прынялі ўдзел у 11,1 тыс. мерапрыемстваў у рамках міжнароднага дня «Дзяўчаты ў ІКТ» у 171 краіне свету.

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг уяўляе сабой прыклад лаяльных адносінаў да дзяўчат у IT – сёння на прадпрыемстве 54% дзяўчат, з іх 17,3% – на кіруючых пасадах (кіраўнікі падраздзяленняў і іх намеснікі). Жаночы калектыў пераважае ў няпрофільных падраздзяленнях – юрысты, эканамісты, маркетолагі, бухгалтары, спецыялісты аддзела продажаў і кантакт-цэнтра. У профільных падраздзяленнях (распрацоўка ПА, адміністраванне інфармацыйных сістэм, суправаджэнне IT-інфраструктуры) адсотак дзяўчат – 23,7%.

Усё часцей сярод навабранцаў IT-падраздзяленняў НЦЭП – таленавітыя выпускніцы профільных ВНУ, якія годна паказваюць сябе ў вэб-дызайне, праграмаванні, тэставанні ПА, гарманічна дапаўняюць мужчынскія калектывы і выдатна вырашаюць вытворчыя задачы.

Віншуем жаночую палову калектыву НЦЭП з прафесійным святам, жадаем поспехаў, творчых перамог, росту ў сферы ІКТ – самай дынамічнай, імпульсіўнай і перспектыўнай!