З 1 лістапада на адзіным партале электронных паслуг даступна да заказу новая адміністрацыйная працэдура Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь 548.21.2.1 "Дзяржаўная рэгістрацыя тэхнічных умоў і паведамленняў аб змяненні тэхнічных умоў".
Накіраваць заяву на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры суб'екты гаспадарання (юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі) могуць з асабістага кабінета на новай версіі адзінага партала электронных паслуг.
У залежнасці ад вобласці распаўсюджвання тэхнічных умоў заява на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры накіроўваецца зацікаўленай асобай ва ўпаўнаважаны орган:
РУП «БУДТЭХНАРМ» – пры рэгістрацыі тэхнічных умоў у галіне архітэктурнай, будаўнічай і горадабудаўнічай дзейнасці;
Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі - пры рэгістрацыі іншых тэхнічных умоў.













