fbpx
Новыя адміністрацыйныя працэдуры ў галіне электрасувязі

Новыя адміністрацыйныя працэдуры ў галіне электрасувязі

На адзіным партале электронных паслуг даступныя дзве новыя адміністрацыйныя працэдуры:

156.3.16. Выдача дазволаў на права правядзення работ у ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі і радыёфікацыі;

156.4.10.1. Выдача тэхнічных умоў на далучэнне сетак электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання альбо сродкаў электрасувязі да першаснай сеткі электрасувязі або сеткі перадачы дадзеных.

Для падачы заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур неабходна аўтарызавацца на партале з дапамогай асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, абраць неабходную працэдуру ў пераліку даступных паслуг і працэдур, націснуць на кнопку «Атрымаць», запоўніць і адправіць электронную форму. Апавяшчэнне аб прынятым рашэнні будзе адлюстравана ў асабістым кабінеце карыстальніка партала ў раздзеле «Бягучыя заказы паслуг» пры праглядзе раней накіраванай заявы.