Новыя адміністрацыйныя працэдуры на «Е-Паслуга»

На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  • 548.10.3.2 «Уключэнне мясцовага маладзёжнага або дзіцячага грамадскага аб'яднання ў мясцовы рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай»;
  • 548.10.8.1 «Атрыманне ўзгаднення рашэння аб фарміраванні студэнцкага атрада».

Адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу юрыдычным асобам са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).