fbpx

Новыя электронныя паслугі ФСАН на «Е-Паслуга»

З 9 студзеня на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя электронныя паслугі на аснове інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб у сістэме індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання» Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

  • 3.25.21 «Пацвярджэнне факта наяўнасці індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай асобы»;
  • 3.25.22 «Прыём электронных лісткоў непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах».

Спажыўцом электронных паслуг з'яўляецца Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Электронныя паслугі прадастаўляюцца ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма». Патрабаванні да спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», а таксама асаблівасці іх атрымання вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.