Электронныя паслугі (далей – ЭП) 3.25.02-ф «Прадастаўленне звестак пра даты прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы, у дачыненні да яго самога за перыяд» і 3.25.03-ф «Пацвярджэнне факта работы застрахаванай асобы» даступныя для атрымання фiзiчнай асобай у адносінах да сябе самой праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы з выкарыстаннем у якасці сродка ідэнтыфікацыі унікальнага ідэнтыфікатара.
Унікальны ідэнтыфікатар – гэта спецыяльны лагін (імя ўліковага запісу грамадзяніна) і пароль – сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры атрыманні электронных паслуг праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг.
Права на атрыманне ідэнтыфікатара ў Беларусі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку выдадзены ў Рэспубліцы Беларусь дакумент, які засведчвае асобу.
Для атрымання ідэнтыфікатара неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» або ў Нацыянальны цэнтр электронных паслуг з дакументам, які засведчвае асобу.
У выніку аказання ЭП 3.25.02 прадастаўляюцца:
- сумы выплат за кварталы, за якія пададзены звесткі;
- дата прыёму на працу застрахаванай асобы;
- дата звальнення з працы застрахаванай асобы.
Сума выплат за квартал уключае ў сябе: суму выплат (даходу), на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы, і суму дапамог за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання (па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, аплата дадатковага свабоднага ад работы дня, які прадастаўляецца штомесяц маці (мачысе) ці бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якая выхоўвае (якi выхоўвае) дзiця-iнвалiда ва ўзросце да васемнаццацi гадоў). Прадстаўляецца плацельшчыкамі страхавых узносаў, акрамя фізічных асоб, якiя самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, пачынаючы са справаздачнага перыяду 2019 год адзін раз у квартал на працягу месяца, наступнага за справаздачным кварталам; фізічнымі асобамі, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, – штогод не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам. Паказаныя звесткі карэктуюцца плацельшчыкамі пры ўзнікненні неабходнасці. «Сума выплат за квартал» за перыяды з 2003 г. па 2015 г. адлюстроўваецца ў недэмінаваных беларускіх рублях, з 2016 года – у дэнамінаваных беларускіх рублях.
Звесткі аб прыёме і звальненні прадстаўляюцца працадаўцамі адзін раз у квартал не пазней 10 чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, і карэктуюцца імі пры ўзнікненні неабходнасці.
Вынік аказання ЭП 3.25.03 падаецца ў выглядзе тэкставага радка.
Паслугі даступныя ў асабістым кабінеце на адзіным партале электронных паслуг пасля іх аплаты. Кошт паслуг – у адпаведнасці з прэйскурантам.