fbpx
Паслугі дакументазвароту з антывіруснай абаронай

Паслугі дакументазвароту з антывіруснай абаронай

З 1 красавіка арганізавана паслуга электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» розных канфігурацый з антывіруснай абаронай.

Паслуга электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» з антывіруснай абаронай прадастаўляецца для наступных канфігурацый: базавай (неабмежаваная колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў (АРМ)), Express (да 10 АРМ), Смарт (да 5 АРМ), Талака +.

Прадастаўленне правоў на выкарыстанне камп’ютэрнай праграмы Kaspersky Endpoint Security for Business-Select уваходзіць у паслугу па суправаджэнні электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness».

Суправаджэнне электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» з антывіруснай абаронай уключае выкарыстанне антывіруснай абароны на рабочых месцах карыстальнікаў Заказчыка, а таксама кансультацыйныя паслугі па наладзе цэнтралізаванага абнаўлення антывірусных баз дадзеных і праграмнага забеспячэння.

У выпадку зацікаўленасці ў атрыманні паслуг электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» з антывіруснай абаронай арганізацыі (прадпрыемству) неабходна накіраваць на адрас НЦЭП:

  • ліст аб пераходзе на штомесячную паслугу па суправаджэнні электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» з антывіруснай абаронай (для дзеючых Заказчыкаў НЦЭП);
  • заяўку на аказанне паслугі электроннага дакументазвароту на базе СЭД «SMBusiness» з антывіруснай абаронай. Форма заяўкі размешчана на сайце (для новых Заказчыкаў НЦЭП).