fbpx
Национальный центр электронных услуг

Прадукты "Лабараторыі Касперскага"

 

 

НЦЭП з'яўляецца афіцыйным аўтарызаваным партнёрам кампаніі «Лабараторыя Касперскага» са статусам «Registered Partner».

Увесь пералік распаўсюджваемага праграмнага забеспячэння з'яўляецца ліцэнзійным, які прайшоў сертыфікацыю ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ўключае ў сябе ўвесь комплекс паслуг, які стандартна прадастаўляецца «Лабараторыяй Касперскага» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Вендар

«Лабараторыя Касперскага» - міжнародная кампанія, якая працуе ў сферы інфармацыйнай бяспекі з 1997 года. Глыбокія экспертныя веды і шматгадовы досвед кампаніі ляжаць у аснове ахоўных рашэнняў і сэрвісаў новага пакалення, якія забяспечваюць бяспеку бізнэсу, крытычна важнай інфраструктуры, дзяржаўных органаў і радавых карыстальнікаў. Шырокае партфоліа «Лабараторыі Касперскага» уключае ў сябе перадавыя прадукты для абароны канцавога абсталявання, а таксама шэраг спецыялізаваных рашэнняў і сэрвісаў для барацьбы са складанымі кіберпагрозамі. Тэхналогіі «Лабараторыі Касперскага» абараняюць больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў і 270 тысяч карпаратыўных кліентаў ва ўсім свеце.

Па пытаннях аказання паслуг звяртайцеся ў кантакт-цэнтр НЦЭП.