fbpx

Семінар "Лепшыя практыкі функцыянавання службы "адно акно"

3 лістапада на базе Жлобінскага і Рагачоўскага раённых выканаўчых камітэтаў праходзіць семінар "Лепшыя практыкі функцыянавання службы "адно акно" з удзелам НЦЭП.

У праграме семінара - наведванне аддзелаў ЗАГС, службаў "адно акно", круглыя сталы з абмеркаваннем перспектыў развіцця ўзаемадзеяння з грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, у тым ліку аўтаматызацыя такога ўзаемадзеяння.

НЦЭП прэзентуе на семінары праграмны комплекс "Адно акно", асветліць пытанні яго ўкаранення і выкарыстання ў Гомельскім рэгіёне.