fbpx

Стартаваў агульнанацыянальны экспертны дыялог «Вобраз будучыні Беларусі 2026–2030»

10 кастрычніка 2025 года стартавала ініцыятыва па фарміраванні стратэгічнага бачання развіцця краіны — агульнанацыянальны экспертны дыялог «Вобраз будучыні Беларусі 2026–2030».

Мэта праекта — уцягванне грамадзян у вызначэнне нацыянальных прыярытэтаў, выпрацоўку сацыяльна значных рашэнняў і фарміраванне стратэгіі развіцця на наступную пяцігодку.

🔹У рамках ініцыятывы праводзіцца маштабнае сацыялагічнае даследаванне на партале праекту, даступнае да 31 кастрычніка 2025 года.
🔹Запланаваны цыкл экспертных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах краіны з удзелам грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партыяў і прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый.
🔹Фінальным этапам стане абагульненне вынікаў дыялогу.

Прапануем Вам прайсці ананімнае сацыялагічнае апытанне і выказаць сваё меркаванне па тэме «Вобраз будучыні Беларусі 2026-2030».