У Лідзе адбыўся рэспубліканскі семінар «Лепшыя практыкі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і перспектывы далейшага развіцця».
Ён сабраў больш як 70 спецыялістаў са ўсёй краіны. Удзел у семінары прынялі першы намеснік дырэктара НЦЭП Сяргей Руднеў і намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях НЦЭП Наталля Кочына.
Лейтматывам семінара стала тэма далейшага ўдасканалення службы «адно акно». Размова на мерапрыемстве ішла аб рабоце праз праграмны комплекс «Адно акно» і пераводзе большай частцы паслуг у электронны выгляд. Прадстаўнікі НЦЭП асобна спыніліся на ўкараненні ID-карт, далейшай цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур і магчымасцях, якія адкрываюць біяметрычныя дакументы для грамадзян.













