fbpx

Візіт дэлегацыі Нацыянальнага цэнтру электронных паслуг у Астану

15-16 ліпеня адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага цэнтру электронных паслуг у Астану.

У час візіту прайшлі сустрэчы з калегамі з АТ «Нацыянальныя інфармацыйныя тэхналогіі» - аператарам інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры
электроннага ўрада Рэспублікі Казахстан.

У дзейнасці абодвух прадпрыемстваў прысутнічае шэраг тоесных напрамкаў, па якіх бакі змаглі абмяняцца практычным вопытам.