fbpx
Выкарыстанне праграмнага комплексу «Адно акно» ў Брэсцкім рэгіёне

Выкарыстанне праграмнага комплексу «Адно акно» ў Брэсцкім рэгіёне

20 снежня на базе Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбыўся семінар-практыкум па актуальных пытаннях, якія ўзнікаюць падчас выкарыстання праграмнага комплексу «Адно акно», з удзелам НЦЭП.

У праграме семінара – асвятленне пытанняў падключэння і выкарыстання ПК «Адно акно» ў Брэсцкім рэгіёне ў выкананне пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2023 г. № 591 «Аб праграмным комплексе «Адно акно», дэманстрацыя практычных кейсаў пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур з выкарыстаннем ПК «Адно акно», прэзентацыя дапрацовак ПК «Адно акно» па выніках прадстаўленых у рэгіёне прапаноў, абмеркаванне з прадстаўнікамі гаррайвыканкамаў рэгіёну пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе выкарыстання ПК «Адно акно».