fbpx
Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся

Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся

   

5-7 ліпеня на беразе ракі Іслач прайшоў турыстычна-мастацкі маладзёвы злёт з удзелам каманды Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.

Традыцыйна такое культурна-масавае мерапрыемства для каманд арганізацый і прадпрыемстваў Цэнтральнага раёна арганізуецца адміністрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска.

У праграме злёту - тэхніка пешага турызму, тэхніка воднага турызму, тэхніка веласіпеднага турызму, камбінаваная эстафета, валейбол, дартс, стральба, міні-футбол.

У цяперашнім злёце прынялі ўдзел 19 каманд, ад якіх спатрэбілася праявіць не толькі спартыўныя навыкі, але і музычнасць, знаходлівасць, арыгінальнасць у выкананні творчых конкурсаў у рамках турзлёту.