fbpx
Зімовыя забавы ў Ждановічах

Зімовыя забавы ў Ждановічах

30 студзеня на тэрыторыі фізкультурна-спартыўнай базы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (аграгарадок Ждановічы Мінскага раёна) прайшло зімовае культурна-спартыўнае свята работнікаў арганізацый сувязі. Яно сабрала прадстаўнікоў 17 арганізацый сувязі г.Мінска. Сярод удзельнікаў была і каманда НЦЭП.

Старт мерапрыемству далі Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава.

У праграме мерапрыемстваў былі такія спаборніцтвы і конкурсы, як гонкі на санках, мега-лыжы, кіданне валёнкамі, талеркі, якія лётаюць, лыжныя гонкі і іншае.

Таццяна Ускова, прэс-сакратар НЦЭП

Фота аўтара