fbpx
Запланаваны пераход на работу ў мадэрнізаваных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах

Запланаваны пераход на работу ў мадэрнізаваных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах

Паважаныя карыстальнікі!

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю з 3 чэрвеня 2024 г. запланаваны пераход на работу ў мадэрнізаваных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах «Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь» і «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь (далей - Рэестры).

У сувязі з гэтым з 01.06.2024 па 02.06.2024 будзе праведзены перанос даных з бягучых Рэестраў у мадэрнізаваныя Рэестры, работа ў бягучай версіі Рэестраў будзе спынена.

У названы перыяд часу будуць недаступны для спажыўцоў электронныя паслугі ААІС на папярэдняй версіі адзінага партала электронных паслуг (portal.gov.by):

3.13.01 «Прадастаўленне доступу для ўнясення звестак у Дзір «Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь», а таксама прагляду ўнесеных у яго звестак»;

3.13.03 «Прагляд звестак у Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь»;

3.14.01 «Прадастаўленне доступу для ўключэння звестак у Дзір «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», а таксама прагляду ўключаных у яго звестак»;

3.14.03 «Прагляд звестак у Рэестры бытавых паслуг».

З 3 чэрвеня 2024 г. уключэнне (унясенне змен, выключэнне) звестак у Рэестры будзе даступна выключна на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» праз адміністрацыйныя працэдуры:

548.8.9.1 «Уключэнне звестак аб суб'ектах гандлю, суб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых аб'ектах, аб'ектах грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтрах, рынках, інтэрнэт-крамах, формах гандлю, якія ажыццяўляюцца без выкарыстання гандлёвых аб'ектаў, у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь»;

548.8.9.2 «Уключэнне звестак аб суб'ектах, якія аказваюць бытавыя паслугі, аб'ектах бытавога абслугоўвання ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь»;

548.8.9.3 «Унясенне змянення ў звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь»;

548.8.9.4 «Унясенне змянення ў звесткі, уключаныя ў Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь»;

548.8.9.5 «Выключэнне звестак з Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь»;

548.8.9.6 «Выключэнне звестак з Рэестра бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».

Звесткі, якія змяшчаюцца ў Рэестрах, будуць даступны да прагляду ў рамках электронных паслуг выключна на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга»:

3.13.03 «Інфармацыя аб суб'ектах і аб'ектах, уключаных у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь (анлайн пошук па параметрах)»;

3.13.06 «Інфармацыя аб суб'ектах і аб'ектах, уключаных у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь (спіс дзейных на дату фарміравання запыту)»;

3.14.03 «Прагляд звестак у Рэестры бытавых паслуг».